1939 год. Як нас вызвалялі

Прапануем  успаміны аднаго са сведкаў “вызвалення” Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года.



510d317698df9110787fed886502ec58.jpg

Фота istpravda.ru
Амаль у кожным горадзе і мястэчку Заходняй Беларусі можна знайсці вуліцу "17 Верасня", піша kraj.by. Спрэчкі пра ролю і важнасць тых падзей і да сённяшняга дня не сціхаюць у коле гісторыкаў і даследчыкаў. 
З аднаго боку — гэта важная дата ў гісторыі фарміравання нашай дзяржаўнасці, а з другога — сапраўдная сацыяльная і нацыянальная трагедыя. 
Падчас саветызацыі Заходняй Беларусі вынішчаўся клас заможных гаспадароў. Усе, хто меў нават невялікую гаспадарку, падлягалі раскулачванню і дэпартацыі ў Сібір...
Звестак і ўспамінаў пра тыя падзеі засталося вельмі мала, таму кожная згадка каштоўная. Прыведзены ніжэй успамін Мікалая Шчаснага распавядае аб трагедыі сям’і Войцеляў, уладальнікаў млына ў вёсцы Вясенняя Смаргонскага раёна.
"Гістарычная праўда"