20 гадоў таму ў Мінску адкрылася штаб-кватэра БНФ «Адраджэнне»
Адбылося гэта 9 ліпеня 1993 года ў памяшканні па вуліцы Варвашэні, 8 (цяпер — Машэрава).
Мінская газета «Голас Радзімы» тады пісала: «Памяшканне атрымалі яшчэ зімой, і на працягу некалькіх месяцаў добраахвотнікі Беларускага народнага фронту, ахвяруючы сваім вольным часам, з дня ў дзень надавалі яму адпаведны выгляд… У канцы чэрвеня нарэшце ўсё было скончана».
У галоўным апазіцыйным офісе Беларусі праводзіліся не толькі партыйныя нарады, але і ўстаноўчыя сходы розных грамадскіх арганізацый, канферэнцыі і «круглыя сталы», выставы, прэзентацыі. У ліпені 2011-га камунальнікі здолелі праз суд выселіць Партыю БНФ з офіса. Фронтаўцы з’ехалі самастойна, без дапамогі міліцыі, забралі з сабой нават уваходныя дзверы, якія калісьці вырабляліся на замову.