21 сакавіка пачнецца конкурс па напісанні артыкулаў Віківясна-2019

Любы ахвотны можа напісаць артыкул для любога раздзелу Вікіпедыі пра краіну рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і пазмагацца за ўзнагароду ў 400 еўра.

54432981_2263760937016341_5215621955696197632_n.jpg

Вікімедыя ВікіВясна — 2019 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімедыйцамі і вікіпедыстамі з рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, накіраванае на падтрымку стварэння артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з раздзелаў Вікіпедыі.
Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЕ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменнямі, раздраямі і расчараваннямі (зняцце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 года дзеля спынення Пражскай вясны, эскалацыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 года, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 года, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 года і, урэшце, вясна 2014 года, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).
Задача ВікіВясны — у аб’яднанні лакальных высілкаў дзеля збірання і распаўсюду вольных звестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэнні ведаў і разуменні адзін аднаго; глабальным павелічэнні колькасці і якасці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Традыцыйна праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у раздзелах-удзельніках Вікіпедыі адбываюцца асобныя конкурсы па напісанні ды паляпшэнні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках спісаў артыкулаў.
Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лакальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасць мае ўласныя правілы. Кантактныя звесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных раздзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць спісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых раздзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну. 

Што трэба зрабіць?


Прыняць удзел у мерапрыемстве і паспрабаваць напісаць як мага больш артыкулаў.
Кожны новы/палепшаны артыкул/шаблон, які неяк звязаны з пералічанымі краінамі, і які будзе напісаны ў перыяд з 21 сакавіка па 31 траўня, пазначаць адпаведна запоўненым шаблонам у абмеркаванні.
На працягу ВікіВясны ўлічваюцца любыя артыкулы пра краіны, якія бяруць у ёй удзел. Аднак у самім конкурсе прымаюць удзел толькі тыя артыкулы, якія былі напісаныя ў адпаведны з графікам тыдзень.
Узнагароды на мясцовым узроўні складаюць 400 еўра.