40 мінскіх таксовак абсталявалі для перавозкі сабак
У Мінску 40 аўтамабіляў сталічных службаў таксі абсталявалі для перавозкі сабак. Гэта частка гарадскога сацыяльнага праекта okidog, перадае БЕЛТА.

pixabay.com
У набор уваходзяць спецыяльны гамак для сабак, асвяжальнік паветра і стыкер "З сабакам можна". Перад паездкай гамак мацуецца да падгалоўнікаў пярэдняга і задняга сядзенняў, а пасля паездкі яго можна хутка атрэсці і прыбраць у багажнік. Пры гэтым у салоне не застаецца поўсці і плямаў. Асвяжальнік дазволіць нейтралізаваць любыя пахі, а стыкер дапаможа апазнаць такія аўтамабілі.
Для паездкі ў такой таксоўцы ўладальнік сабакі павінен звязацца з дыспетчарам таксі праз кантактны нумар тэлефона або пакінуць каментар "Я еду з сабакам" у дадатку.
Плануецца, што неўзабаве яшчэ 50 таксовак атрымаюць адпаведныя наборы для перавозкі сабак.
euroradio.fm