68 спроб трапіць у Польшчу зафіксавана 10 студзеня. Кубінцы лезлі па канструкцыях памежнага моста
68 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу 10 студзеня, паведамляюць польскія памежнікі.

На ўчастку каля Мельніка група мігрантаў спрабавала штурмам узяць мяжу. А каля Цярэспаля двое кубінцаў прабіраліся на польскі бок па канструкцыях памежнага моста.