89% беларусаў ставяцца да ЕС станоўча ці нейтральна

Пераважная большасць беларусаў ставяцца да ЕС станоўча ці нейтральна. Пры гэтым 62% беларусаў лічаць адносіны з ЕС добрымі.

es_6.jpg

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы праекту «Усходняе суседства ЕС», заснаванай на выніках апытанняў грамадскага меркавання ў Беларусі і іншых краінах «Усходняга партнёрства».
Паводле справаздачы, 53% апытаных далі нейтральную ацэнку Еўрасаюзу, станоўчую — 36%, а негатыўную — толькі 10%.
62% беларусаў лічаць адносіны з ЕС добрымі. Гэта на 12 працэнтных пунктаў больш, чым у 2018 годзе. 37% апытаных ведаюць аб падтрымцы Еўрасаюзам Беларусі.
Таксама адзначаецца, што 51% беларусаў давяраюць Еўрапейскаму саюзу. Гэта больш, чым у сітуацыі з Еўразійскім саюзам — 48%. Рэйтынг ААН склаў 47%, а НАТО — толькі 19%.
Пры гэтым узровень недаверу да НАТО склаў 60%, ААН — 34%, ЕС — 32%, а ЕАЭЗ — 27%.
Паводле thinktanks.by