А вы б змаглі? Школьніца з Ліды атрымала па 100 балаў на трох іспытах ЦТ

Беларуская мова, матэматыка і фізіка. Сапраўды ўнікальны выпадак!

bildz.jpg

Сярэдні бал атэстата ў Анастасіі Більдзь — дзесяць. Здаваць на цэнтралізаваным тэставанні дзяўчына вырашыла беларускую мову, матэматыку і фізіку. Першыя два вынікі па 100 балаў не сталі для яе нечым нечаканым, аднак трэці выклікаў асаблівыя эмоцыі.
— Апошні вынік стаў сапраўды радасным для мяне, — кажа дзяўчына. — Не сумнявалася ў сабе, таму што ішла да сваёй мары мэтаскіравана, пастаянна ўдзельнічала ў алімпіядах па матэматыцы, таму веды па гэтым прадмеце былі грунтоўныя. Нават рыхтавацца не прыйшлося. А вось на дадатковыя заняткі па беларускай мове хадзіла. Перад здачай ЦТ цалкам выключыла хваляванне і засяродзілася на заданнях, — сказала Анастасія.
Дзяўчына прызналася, што хоча займацца інфармацыйнымі тэхналогіямі і праграмаваннем. Яна збіраецца падаваць дакументы ў БДУІР.
Ад рэдакцыі пажадаем ёй поспеху дзеля будучай Беларусі.