Абаронцаў Курапатаў паспрабавалі падкупіць

Аднаму з удзельнікаў абароны Курапатаў уладальнікі "Паедзем паядзім" прапаноўвалі грошы за спыненне пратэстаў. Аб гэтым на сваёй старонцы на Фэйсбуку паведаміў Павал Севярынец.

nch_001.jpg


"Уладальнікі "Бульбаш-холу" праз пасярэдніка выйшлі на сувязь з адным з абаронцаў Курапатаў (мы дамовіліся з гэтым чалавекам, што прозвішча я называць ня буду). Прапанавалі грошы за спыненне пратэстаў." — кажа Севярынец у сваім допісе.
Адказам на такую прапанову стала адмова.
"Прапанавалі таемна, праз іншых людзей. Адказваю адкрыта. Таварышы Леанід, Барыс, Аркадзь ці хто там яшчэ з вамі "ў долі". Магчыма, вы будзеце зьдзіўленыя, але ня ўсё ў гэтым жыцьці прадаецца і купляецца. Памяць і годнасьць, злачынства і пакаянне не вымяраюцца ў грошах. Тое, што вы нарабілі ў Курапатах, абурыла ўсіх. Хутчэй забірайце свой рэстаранна-забаўляльны комплекс і сыходзьце з нацыянальнага некропалю. Пакуль вы гэтага ня зробіце, пратэсты будуць працягвацца.
Кабаку ў Курапатах ня месца.
" — растлумачыў ён.
Таксама Севярынец запрасіў усіх жадаючых на працяг штодзённай абароны.