Абвешчаны пераможцы конкурсу імя Аляксея Караля
Учора, 29 траўня, у офісе БАЖ у трэці раз прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, заснаванага газетай "Новы Час".
![Фота Барыса Гарэцкага Фота Барыса Гарэцкага](/img/v1/images/61558116_2741831885834114_173614174516019200_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Барыса Гарэцкага
Пераможцамі сталі:
У намінацыі "Лепшы грамадска-палітычны матэрыял":
Дзіяна Пінчук — Феномен «Глуша», ці 13 парадаў для тых, хто хоча змяніць сваю малую радзіму
Мікола Дзядок — Стаць экстрэмістам: хутка і лёгка
![Дзіяна Пінчук, фота Барыса Гарэцкага Дзіяна Пінчук, фота Барыса Гарэцкага](/img/v1/images/61339150_2741831442500825_7512527361305214976_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзіяна Пінчук, фота Барыса Гарэцкага
У намінацыі "Сацыяльна-эканамічны матэрыял":
Дзіяна Серадзюк — «Засталося пару месяцаў, хацелася б паглядзець на неба, на людзей…»
Вікторыя Чаплева — «Гэты боль я не пажадаю ні свайму дзіцяці, ні чужому»
Аляксандр Вялітчанка — відэа «Ежа замест бомб»: як гэта робяць у Мінску
![Вікторыя Чаплева, фота Барыса Гарэцкага Вікторыя Чаплева, фота Барыса Гарэцкага](/img/v1/images/61307800_2741831389167497_9215016006181715968_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вікторыя Чаплева, фота Барыса Гарэцкага
У намінацыі "Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял":
Дзіяна Серадзюк — «Ім было што сказаць. Менск, які памятае рэпрэсаваных пісьменнікаў»
![Дзіяна Серадзюк, фота Барыса Гарэцкага Дзіяна Серадзюк, фота Барыса Гарэцкага](/img/v1/images/8b81ae48_a9c1_410d_913f_38fa329e4295.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзіяна Серадзюк, фота Барыса Гарэцкага
Па выніках чытацкага галасавання перамог Марцін Мельнікаў з артыкулам «Праект «Навінкі»: крэатыўна, шчыра, бескампрамісна»
![Марцін Мельнікаў, фота Барыса Гарэцкага Марцін Мельнікаў, фота Барыса Гарэцкага](/img/v1/images/61313418_2741831795834123_4340814590121082880_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марцін Мельнікаў, фота Барыса Гарэцкага
Летась сталы партнёр "Новага Часу" (дадаткам да якога выходзіць штомесячнік "Літаратурная Беларусь) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" заснаваў уласную намінацыю "літаратурная крытыка". Першай лаўрэаткай у 2018 годзе стала Наста Грышчук.
Сёлета першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", каардынатар "Літаратурнай Беларусі" Алесь Пашкевіч абвясціў новую лаўрэатку. Найлепшай аўтаркай літаратурнай крытыкі ў газеце "Новы Час" журы прызнала Жану Капусту (Запартыку). Ад СБП пераможцы былі ўручаныя дыплом і каштоўныя прызы.
![Пераможцы конкурсу Пераможцы конкурсу](/img/v1/images/61925cff_ded7_41b9_a5f6_23fea656f034.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пераможцы конкурсу
Шчыра віншуем нашых журналістаў з перамогай і дзякуем арганізатарам. Жадаем маладым аўтарам і надалей напаўняць інфармацыйную прастору краіны грунтоўнымі, шчырымі і сацыяльна-карыснымі тэкстамі!