Ужо заўтра мы назавем імёны лаурэатаў конкурсу імя Аляксея Караля

У Дзень народзінаў Аляксея Караля, 29 траўня, у трэці раз прагучаць імёны маладых журналістаў — лаўрэатаў конкурсу імя былога галоўнага рэдактара «Новага Часу».

premija_karalia_1_1.jpg


У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (Мінск, ул. Кальварыйская, 16-265) а 18-й гадзіне назавуць пераможцаў у намінацыях за найлепшы грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і культурна гістарычны матэрыял. Таксама будзе вызначаны найлепшы матэрыял па выніках чытацкага галасавання. Акрамя таго, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў другі раз будзе названы пераможца у намінацыі — найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.
Лаўрэатаў конкурсу акрамя падарункаў чакае прапанова далейшай самарэалізацыі ў дружнай камандзе «Новага Часу».
З артыкуламі, якія рэдакцыя адабрала для ўдзелу ў конкурсе, можна пазнаёміцца на адмысловай старонцы «Новага Часу». Таксама вы можаце яшчэ прагаласаваць за артыкулы, якія вам больш спадабаліся.
Чакаем вас 29 траўня 2019 года ў офісе БАЖ, а 18-й гадзіне. Уваход вольны. Таксама шчыра запрашаем усіх тых, хто падтрымаў «Новы Час» у выплаце судовага іска. Будзем вельмі рады вас бачыць.