«Абвінавачанне Андрэя Гайдукова выклікае асацыяцыі са сталінскімі гадамі»
Грамадскія і палітычныя дзеячы, праваабаронцы патрабуюць весці судовы працэс над Андрэем Гайдуковым, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, у адкрытым рэжыме. Такое патрабаванне змешчана ў звароце да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, генпракурора Аляксандра Канюка і старшыні КДБ Беларусі Валера Вакульчыка. Яго прадстаўнікі дэмакратычных сіл падпісалі 11 чэрвеня ў Мінску.
Свае подпісы пад дакументам паставілі, у прыватнасці, грамадскія актывісты Ганна Шапуцька і Алесь Макаеў, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары
праўду!» Уладзімір Някляеў,
намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антаніна Кавалёва, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні
партыі «Беларуская
хрысціянская дэмакратыя»
Дзяніс Садоўскі, намеснік старшыні «Маладога фронту» (Чэхія) Мікалай Дземідзенка, лідар моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» (Латвія) Алег Корбан, а таксама праваабаронца Алег Воўчак.
Аўтары звароту
заяўляюць, што яны
«катэгарычна супраць зачыненага судовага працэсу». «Мы лічым "сакрэтнасць" дадзенай палітычнай справы спробай схаваць ад
грамадскасці дэталі расследавання і адсутнасць довадаў», — гаворыцца ў дакуменце.
Так, падсудны можа абгаварыць сябе, заявіць, што ён вінаваты, але мы, прысутнічаючы на судзе, зможам прааналізаваць сведчанні сведак, выступы пракурора і адваката, пасля чаго зрабіць свае высновы.
<…> Ужо сама
назва "справа шпіёнаў" выклікае недавер і жаданне пабываць на гэтым працэсе, каб даведацца праўду».
Судовы разбор па справе намесніка старшыні Саюза маладых інтэлектуалаў Андрэя Гайдукова пачнецца ў Віцебскім
абласным судзе 12 чэрвеня. Працэс будзе праходзіць пад старшынствам суддзі Галіны Урбановіч.
Нагадаем,
супрацоўнікі КДБ затрымалі Гайдукова 8 лістапада ў Віцебску, па афіцыйнай версіі, «у момант закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Па інфармацыі родных, з
27 снежня мінулага года Гайдукова ўтрымвалі ў ШЫЗА КДБ. Цяпер ён знаходзіцца
ў Віцебску.
БелаПАН