Ад 2 да 4 гадоў калоніі. Суд у Горадні вынес выракі фігурантам «справы Ціханоўскага»
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес выракі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні, якая адбыліся год таму і скончылася затрыманнем блогера Сяргея Ціханоўскага, піша Свабода.
![Суд у Горадні ў «справе Ціханоўскага». Падсудныя Уладзімір Кніга, Яўген Разьнічэнка, Зміцер Фурманаў. 17 траўня 2021 Суд у Горадні ў «справе Ціханоўскага». Падсудныя Уладзімір Кніга, Яўген Разьнічэнка, Зміцер Фурманаў. 17 траўня 2021](/img/v1/images/060402f7_1b7c_4a8c_8972_51583118d7de_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд у Горадні ў «справе Ціханоўскага». Падсудныя Уладзімір Кніга, Яўген Разьнічэнка, Зміцер Фурманаў. 17 траўня 2021
Суддзя Вольга Бекушава пастанавіла пакараць
Змітра Фурманава — 2 гадамі калоніі агульнага рэжыму,Яўгена Разнічэнку — 3,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму,Уладзіміра Кнігу — 4 гадамі калоніі строгага рэжыму.
Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з Уладзіміра Кнігі 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць амапаўца Дзмітрыя Рахунка, а таксама 228 рублёў маёмаснай шкоды на карысць дзяржавы.
З Яўгена Разнічэнкі — спагнаць 1000 рублёў на карысць міліцыянта Уладзіміра Казлоўскага, а таксама 87 рублёў на карысць дзяржавы.
Дзяржаўны абвінаваўца Мікіта Мыслівец папрасіў суд пакараць на менавіта такія тэрміны.
![У судзе Кастрычніцкага раёну перад абвяшчэннем прысуду фігурантам «справы Ціханоўскага» У судзе Кастрычніцкага раёну перад абвяшчэннем прысуду фігурантам «справы Ціханоўскага»](/img/v1/images/50cbcd84_27de_47c3_ad90_467df4a6aa27_w650_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У судзе Кастрычніцкага раёну перад абвяшчэннем прысуду фігурантам «справы Ціханоўскага»
Фігуранты справы ўжо год знаходзяцца пад вартай. Справу разглядала суддзя Вольга Бекушава. Пракурор Мікіта Мыслівец. Суд пачаўся 18 студзеня.
![Міліцыянт Казлоўскі, які праходзіць у справе як пацярпелы Міліцыянт Казлоўскі, які праходзіць у справе як пацярпелы](/img/v1/images/ef6f8903_04ea_4701_8428_81f6b9bbeb21_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міліцыянт Казлоўскі, які праходзіць у справе як пацярпелы