Ад пажару на ЦКК у Светлагорску загінуў адзін чалавек
На заводзе беленай цэлюлозы светлагорскага ЦКК адбылося надзвычайнае здарэнне. Па папярэдніх дадзеных, адзін чалавек загінуў.

Фота www.ranak.me
Паводле інфармацыі адміністрацыі ААТ «Светлагорскі ЦКК», 19 кастрычніка ў 10.25 на ЦКК адбылося надзвычайнае здарэнне, піша «Ранак». Пры правядзенні зварачных работ арганізацыяй «Белсантэхмантаж» адбыўся выбух і пачаўся пажар на ёмістасці з талавым алеем.
Па папярэдніх дадзеных, загінуў зваршчык арганізацыі «Белсантэхмантаж» Аляксандр Русіновіч. Калегі адклікаюцца пра яго добра. «Я цяпер нічога не разумею, толькі ў суботу з ім працавалі, — плача калега Аляксандра. — Што менавіта там адбылося і як, не ведаю. Хлопец гэты вельмі добры быў, заўсёды усміхаўся, калі трэба — заўсёды выйдзе і звышурочна будзе працаваць.»
У цяперашні час пажарныя разлікі лакалізуюць ўзгаранне. Праводзіцца расследаванне.