Ад Вільні да Таронта: дзе беларусы будуць святкаваць Дзень Волі-105

25 сакавіка сёлета адзначаюцца 105-я ўгодкі абвяшчэння БНР. Budzma.me склалі мапу святкавання гэтай важнай для беларусаў даты. Маштаб уражвае!

Святкаванне Дня Волі ў Мінску ў 2018 годзе каля Опернага тэатра. Фота Дзіяны Пінчук

Святкаванне Дня Волі ў Мінску ў 2018 годзе каля Опернага тэатра. Фота Дзіяны Пінчук


105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі з 24 па 26 сакавіка ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. «Будзьма беларусамі» зрабілі падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць у сваім горадзе найвялікшае нацыянальнае свята.

Літва

Вільня

Вільня гуляе ў квіз «А што ты ведаеш пра БНР»

2_633.jpg



25 сакавіка завітайце а 15-й у «Карчму 1863» на квіз «А што ты ведаеш пра БНР», у які гуляюць беларусы па ўсім свеце з нагоды Дня Волі.

105 год. Дзень Волі ў Вільні

Дата: 25 сакавіка

Час: пачатак у 10:45 (час мясцовы)

3_566.jpg



У праграме:

10:45–11:30: Наведванне могілак братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гг.

Могілкі Росы

11:30–12:00: Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Росы да Лукішскай плошчы

Спасылка на запіс на аўтапрабег

12:00–12:30: Мітынг на Лукішскай плошчы

Лукішская плошча

19:00–20:00: Запальванне лампадак каля беларускай амбасады, хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь, мітынг-канцэрт і сумеснае спяванне гімна «Пагоня».

Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13).

Святкаванне Дня Волі ў Вільні

26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку*, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР.

4_529.jpg



Каўнас

Адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму ў Каўнасе

5_493.jpg



Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каўнасе.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка 2023 году ў Каўнасе.

Польшча

Варшава

«Спеўны сход» да Дня Волі ў Варшаве

24 сакавіка рыхтуемся да святкавання важнага для ўсіх беларусаў свята 25 сакавіка. Заспяваем разам вядомыя беларускія песні і гімны пачатку XX ст.:

«Ваяцкі марш», «Пагоня», «Магутны Божа», «Не загаснуць зоркі ў небе» і іншыя.

6_366.jpg



Дзень Волі ў Варшаве: мітынг-канцэрт ды шэсце

У Дзень Волі, 25 сакавіка, пачаць святкаванне варта са святочнага мітынга ў цэнтры Варшавы. Збор — у 12.45 ля калоны Жыгімонта.

7_265.jpeg



У праграме:

13.00 — урачысты марш па цэнтры горада;

Месца: plac Zamkowy, Варшава

15.00 — мітынг-канцэрт. Удзел бяруць палітыкі і музыкі.

Месца: plac Konstytucji, Варшава.

Дзень Волі з Уладзімірам Арловым у Варшаве

Дата: 26 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынка), Варшава

8_176.jpeg



Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!

Беласток

Дзень Волі ў Беластоку

9_142.jpg



Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуюць святкаванні 105-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 г. Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо звыш стагоддзя і яднае нас усіх ідэя незалежнай, беларускай дзяржавы.

Праграма святкавання тут.

Гданьск

Дзень Волі ў Гданьску

У суботу, 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі! Праграма — неверагодная!

Пачынаецца з імшы. 25 сакавіка ў 9.30 будзе малітва за Беларусь ды імша па-беларуску.

Лодзь

Урачыстае шэсце да Дня Волі ў Лодзі

10_122.jpg



У суботу, 25 сакавіка, Беларускі палітычны клуб Лодзі запрашае на урачыстае шэсце-мітынг.

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца збору: вул. Петраковска 1, Лодзь.

Познань

Мітынг да Дня Волі ў Познані

11_125.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: plac Wolności, Познань

Не забудзьцеся сцягі і святочны настрой!

Канцэрт Рамана Арлова «Будзьма беларусамі» да Дня Волі ў Познані

12_104.jpg



25 сакавіка ў 18.00 Раман Арлоў грае ў Познані вялікі сольны канцэрт да Дня Волі «Будзьма беларусамі»!

Украіна

Львоў

Дзень Волі ў Львове



13_88.jpg


24 і 25 сакавіка беларусы Львова ладзяць імпрэзы з нагоды Дня Волі.

У пятніцу, 24 сакавіка, у «Доме Ваяра» адкрываецца выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім ваярам, аддаўшым жыццё за свабоду Украіны, і героям, якія працягваюць гэтую барацьбу.

25 сакавіка, у суботу, будзе ўскладанне кветак да помніка паўстанцам Каліноўскага на Лычакоўскіх могілках.

ЗША

Лос-Анджэлес

Дзень Волі ў Лос-Анджэлесе

У суботу, 25 сакавіка, у беларусаў Лос-Анджэлеса — Дзень Волі ды гуканне вясны!



14_86.jpg


Вашынгтон

Дзень Волі ў Вашынгтоне

15_69.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: Lafayette Square, Вашынгтон

Апоўдні каля Белага Дома ў Вашынгтоне будзе мітынг-пікет з выступамі прадстаўнікоў мясцовых беларускіх суполак i іншых дыяспар;

А 15-й жа свята працягнецца ў фармаце сяброўскага пікніка з BYOB + pot luck: кожны прыносіць адну страву да стала і напоі, якія даспадобы.

Сіэтл

Гуканне Волі ў Сіэтле

16_58.jpg



25 сакавіка, у суботу, беларусы Сіэтла адзначаюць Дзень Волі і адначасова гукаюць вясну. Гукаюць Волю! Прапануюць спачатку падсілкавацца як след традыцыйнымі абрадавымі стравамі, а пасля будуць вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесці дoўгачаканую вясну ды волю на сваіх крылах.

Філадэльфія

Дзень Волі ў Філадэльфіі

17_45.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: з 17.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Lithuanian Music Hall 2715 E Allegheny Ave, Philadelphia

Bеlarus FREEDOM-Philadelphia падрыхтавала фестываль-канцэрт з жывой мызыкай, гульнямi і інтэрактыўнымi станцыямi.

Вялікабрытанія

Лондан

Дзень Волі ў Лондане

13_88.jpg



У суботу, 25 сакавіка, беларусы Лондана святкуюць Дзень Волі.

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, 52 Penn Road, Лондан

Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі запрашае адзначыць 105-я угодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

З галоўным выступам сёлета — доктар Аляксандр Пагарэлы, PhD (Варшава). Тэма — «Супольнасць лёсаў і памкненняў: узаемныя назіранні беларусаў і ўкраінцаў ад нацыянальных рэвалюцый да 1939 года».

Будзе і анлайн-трансляцыя праз зум па спасылцы.

Славакія

Браціслава

Дзень Волі ў Браціславе

19_42.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Hviezdoslavovo námestie, Браціслава

Вас чакаюць канцэрт, выстава, беларускія кнігі, цудоўныя беларускія і ўкраінскія тавары і, нарэшце, кінапаказ.

Грузія

Тбілісі

Святкуйма Дзень Волі РАЗАМ! (Тбілісі)

Дата: 25 сакавіка

20_33.jpg



Афіцыйная частка

14.00 — збор ля Першай гімназіі

Месца збору: https://goo.gl/maps/QSdrF9ggE7kHY4kb7

14:30-15:30 — святочны марш і ўрачыстая акцыя-мітынг у цэнтры Тбілісі.

Падчас мітынгу ўсе разам праспяваем нашыя нацыянальныя гімны! 

На мітынгу будзе магчымасць выступіць са сваёй прамовай. Калі ласка, загадзя ўзгадніце свой тэкст на пошту belromatut@gmail.com.

Неафіцыйная частка

16:00 — працяг святкавання адбудзецца ў бары Bunker.

У праграме квіз (рэгістрацыя на квіз па спасылцы), выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых актыўнасцяў.

Батумі

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Батумі

У пятніцу, 24 сакавіка, беларусы ў розных гарадах свету гуляюць у суперпуперквіз «А што ты ведаеш пра БНР?» (З прызамі!) То ў Батумі таксама гуляюць!

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Аксяродак», вул. Метакса, 4, Батумі

Прыходзьце высветліць, што ж ведаеце вы!

Забег, мітынг і дваровы канцэрт: Дзень Волі ў Батумі

21_31.jpg



25 сакавіка беларусы Батумі святкуюць Дзень Волі!

Германія

Кёльн

Святочны мітынг да Дня Волі ў Кёльне

22_41.jpg



У суботу, 25 сакавіка, беларусы Кёльна збіраюцца на святочны мітынг з нагоды Дня Волі.

Час: з 13.30 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: Bahnhofsvorplatz, Кёльн

Гейдэльберг

Дзень Волі з Андрусём Такіндангам у Гейдэльбергу

23_28.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Albert-Ueberle-Str. 3-5, Гейдэльберг

Будзе гучна, весела і драйвова!

Швецыя

Стакгольм

Урачыстае шэсце на Дзень Волі ў Стакгольме

24_26.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца збору: Medborgarplatsen, Стакгольм

Рушаць да каралеўскага палаца.

Далучайцеся!

Канада

Эдмантан

Дзень Волі ды Гуканне вясны ў Эдмантане (Канада)

25_26.jpg



У суботу, 25 сакавіка, беларусы Эдмантана святкуюць Дзень Волі ды гукаюць вясну.

Таронта

Канцэрт да Дня Волі ў Таронта

26_23.jpg



Дата: 25 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Ukrainian Orthodox Cathedral Of St Volodymyr, 400 Bathurst Street, Таронта.

Будзе і кірмаш у падтрымку Украіны. А яшчэ — урачыстыя віншаванні і салодкі стол!

Ізраіль

Тэль-Авіў

25 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары Ізраілю сіламі творчага аб’яднання BSRB Production ды Народнай Амбасады Беларусі ў Ізраілі ладзяць святкаванне 105-й гадавіны ад падпісання Акту Незалежнасці!

Час: 17:00

Месца: HaMeretz 2, Tel-Aviv.

Праграма святкавання тут.