Карпянкоў рыхтуецца да Дня Волі: «Калі толькі вы выпаўзеце са сваіх нор, вы будзеце проста знішчаны». Фота
Чалавек, якому шмат за што прыйдзецца адказваць потым, выдаў чарговы перл. Напярэдадні Дня Волі — абвяшчэння незалежнасці БНР — ён правёў садысцкае шоў, на якім яго верныя шчанюкі білі адно аднаго дубінкамі.
Унутраныя войскі правялі 24 сакавіка на аэрадроме Ліпкі тактычна-спецыяльныя вучэнні па разгоне масавых пратэстаў, то бок нас з вамі.
Фотасправаздачу аб трэніроўцы апублікавала прэс-служба карнага ведамства.
У вучэннях былі задзейнічаны ваеннаслужачыя Мінскага гарнізона і атрадаў спецыяльнага прызначэння. Так званыя сілавікі адпрацавалі дзеянні «па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў».
Падчас трэніроўкі акцэнтавалася ўвага на прыкрыцці і абароне адміністрацыйных будынкаў, блакіроўцы, разгрупаванні і выцясненні пратэстоўцаў.
Намеснік кіраўніка МУС — кіраўнік ўнутраных войскаў Мікалай Карпянкоў адзначыў, што яны «гатовы падтрымліваць правапарадак, а любыя правакацыі будуць спынены».
— прыгразіў пальцам Карпянкоў.
Святлана Ціханоўская ў сувязі з гэтым цыркам выказалася:
«Рэжыму даводзілася не раз адмяняць свае ж святы з-за страху, што людзі зноў масава выйдуць на вуліцу. Але паглядзіце на гэтае відэа перад Днём Волі. Нават калі на вуліцах Беларусі няма масавых пратэстаў, дзяржава працягвае іх імітаваць, каб ізноў разганяць. З 2020-га прайшло тры гады, але рэжым па-ранейшаму паводзіць сябе так, нібыта на вуліцы насупраць палаца незалежнасці стаіць натоўп з паўмільёна чалавек».