ADAMI MEDIA PRIZE абвяшчае прыём заявак
ADAMI MEDIA PRIZE прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з'яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў у краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.
Мэта ADAMI MEDIA PRIZE складаецца ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Усходняй Еўропе і на Каўказе.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі кінасектару, працаўнікі тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікі рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі.
У 2018 годзе ўзнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў 6 катэгорыях:
- Прыз у сферы забаўляльнай сферы
- Прыз за інфармацыю
- Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы
- Малады ADAMI
- Прыз за вэб-старонку
- Прыз за анлайн-відэа
Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.
Тэрмін падачы заявак
Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;
Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;
Пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў адбудзецца ў канцы кастрычніка, а гала-цырымонія ўручэння ўзнагародаў — на пачатку снежня 2018.