У рэйтынгу «Беларусь-1» моцна прайграе расійскаму ТНТ

На пытанне «які ў вас любімы тэлеканал» найбольшая колькасць колькасць гледачоў адказвае «НТВ-Беларусь». А «Беларусь-1» саступае ў рэйтынгу нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ. Гэта канал, які транслюе серыялы, гумарыстычныя праграмы, а таксама шоу «Дом-2».

7559821441_al351.jpg

Такія вынікі даследаванняў, праведзеных у 2016 годзе пад эгідай Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, апублікаваныя ў адпаведным статыстычным зборніку.
У даведніку не ўказваецца, колькі чалавек удзельнічала ў апытаннях і калі канкрэтна яны праводзіліся.
Звернемся да раздзела, прысвечанага СМІ. 86% апытаных атрымліваюць інфармацыю па тэлебачанні, 57% — у інтэрнэце, 43% — у друкаваных СМІ, 29% — па радыё.
Аднак варта ўдакладніць, што ў моладзі (18-29 гадоў) іншыя прыярытэты. Інфармацыю з інтэрнэта атрымлівае 91% рэспандэнтаў, 67% — з тэлебачання, 23% — з друкаваных СМІ, 20% — з радыё.

Самыя папулярныя тэлеканалы (глядзелі хоць раз на працягу месяца)

АНТ — 67,7% (любімая праграма на тэлеканале — ток-шоу «Няхай гавораць»)«НТВ-Беларусь» — 64,6% (ток-шоу «Гаворым і паказваем»)«Беларусь-1» — 59,7% (крымінальная хроніка «Зона Х»)«РТР-Беларусь» — 54,8% (ток-шоу «Жывы эфір»)«Беларусь-2» — 44,2% («Тэлебарометр»)СТБ — 35,6% (кулінарнае шоу «Званая вячэра»)«Мір» — 29,7%ТНТ — 24,9%«Беларусь-3» — 22,2%«Беларусь-5» — 17%Больш паказальным выглядае іншы спіс, які ўтварыўся з адказаў на пытанне пра любімы канал.

Які тэлеканал ваш любімы?

«НТВ-Беларусь» — 16,3%«РТР-Беларусь» — 13,8%АНТ — 10,8%ТНТ — 8,2%«Беларусь-1» — 4,5% Звяртае на сябе ўвагу лідарства тэлеканалаў, заснаваных на расійскім кантэнце. А «Беларусь-1» істотна прайграе ў глядацкай любові нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ.

Самыя папулярныя газеты (чыталі хоць раз на працягу месяца)

«Советская Белоруссія» — 34,4%«Камсамольская праўда» — 30,3%«Аргументы і факты» — 29%«Рэспубліка» — 9,9%«З рук у рукі» — 9,2%Якая газета ваша любімая?«Камсамольская праўда» — 12,7%«Советская Белоруссія» — 7,9%«Аргументы і факты» — 7,6%«Сябар пенсіянера» — 2,4%«Жаночая газета» — 1,9%Пры гэтым сцвярджаецца, што чытачоў газет найбольш цікавяць… міжнародныя падзеі. А мясцовыя навіны нібыта хвалююць ў паўтара разу менш аўдыторыі.


Самая папулярная радыёстанцыя (слухалі хоць раз на працягу месяца)

Першы нацыянальны канал — 21%«Радыюс ФМ» — 19,1%«Радыё Рокс» — 13,8%«Рускае радыё» — 11,1%«Альфа радыё» — 6,9%Якая ваша любімая радыёстанцыя?«Радыё Рокс» — 9,3%Радыюс ФМ — 6,8%«Рускае радыё» — 5,7%Першы нацыянальны канал — 4,3%«Мелодыі стагоддзя» — 4,0%.Самае любімае радыё ў беларусаў — тое, дзе круцяць найбольш расійскіх блатных песень.

На які сайт вы заходзілі за апошнія суткі?

«Укантакце» — 28,2%«Аднакласнікі» — 24,1%Tut.by — 19,7%«Яндэкс» — 14,2%«Гугл» — 11,3%«Ютуб» — 10,8%«Анлайнер» — 7,5%Mail.ru — 7,4%«Куфар» — 3,8%«Фэйсбук» — 3,1% Які ваш сайт самы любімы?«Аднакласнікі» — 14,1%«Укантакце» — 10,9%Tut.by — 6,2%«Ютуб» — 6,2%«Анлайнер» — 3,4%
Акаўнты «Укантакце» маюць 68,4% апытаных, у «Аднакласніках» — 67,5%. Астатнія сеткі значна адстаюць. У «Фэйсбуку» зарэгістраваныя 22,8% рэспандэнтаў, а ў «Інстаграме» — 9,7%. Далей ідуць «Мой мір» (4%), «Твітар» (3,7%) і «Ютуб» (3,2%).
Паводле baj.by