Адказнасць за няправільную паркоўку ў Мінску могуць узмацніць
Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

20 чэрвеня першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў прамую тэлефонную лінію з гараджанамі. Сярод іншага, мінчукі звярнуліся з пытаннем пра няправільную
паркоўку аўтамабіляў у дварах жылых дамоў.
Мужчына, які тэлефанаваў чыноўніку, прапанаваў, каб аўтаўладальнікі, якія пакідаюць машыны на тратуарах і газонах, адказвалі за свае дзеянні па ўсёй строгасці закона, і тады парушальнікаў стане
менш.
У адказ Кухараў паінфармаваў, што ў Мінску разглядаецца пытанне наконт таго, каб узмацніць адказнасць за такія парушэнні. На яго думку, штраф за парушэнне правілаў паркоўкі павінен быць больш
істотным.
Паводле Еўрарадыё