Адменены хатні арышт для Ліліі Уласавай
Улады адмянілі хатні арышт у дачыненні да юрыста і чальца прэзідыума Каардынацыйнай Рады Ліліі Уласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі з СІЗА КДБ.
Пра гэта распавёў яе муж, Уладзімір Іскарцаў, паведамляе www.racyja.com.
«Мы самі не можам
усвядоміць, што гэта адбылося, — кажа муж Ліліі Уласавай Уладзімір Іскарцаў на
пытанне, як яны ўспрынялі рашэнне следства аб адмене хатняга арышту. — Паўтара
месяца знаходжання ў СІЗА паказалі, што надзеяў мець не даводзіцца, але ўсё ж
такі розум перамог. Спадзяемся, што ён пераможа і ў дачыненні да іншых
затрыманых», — перадае яго словы tut.by.
На пытанне пра самаадчуванне жонкі Уладзімір Сяргеевіч удакладніў: адчуваецца, дзе яна была". Бліжэйшым часам Лілія Уладзіміраўна будзе аднаўляцца.
Паводле яго, з Ліліі Уласавай знятыя ўсе абмежаванні. Следства палічыла, што няма неабходнасці ўсталёўваць іншую меру стрымання. Цяпер яна зможа свабодна перасоўвацца, мець зносіны з роднымі, калегамі і сябрамі.
Лілія Уласава — чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады, у склад якой увайшлі таксама пісьменніца Святлана Алексіевіч, дыпламат Павел Латушка, юрыст Максім Знак, сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Вольга Кавалькова, прадстаўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі, каардынатар штаба Бабарыкі і паплечніца Ціханоўскай Марыя Калеснікава.
Паводле www.racyja.com