
Пра гэта Марына паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
— Толькі што ў паштовай скрыні знайшла ліст з чыгуначнага РАУСа, у якім паведамляецца, што адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 ад 1 мая супраць мяне спыненая!

— Я нават не ведаю як пракаментаваць сітуацыю, якая склалася, — кажа Марына. — Гэта невялічкая, але перамога здаровага сэнсу над бязглуздай беларускай сістэмай, для якой правіл не існуе. Практыка паказала, што забраць у пастарунак і скласці пратакол могуць на журналіста любога СМІ, нягледзячы на тое, зарэгістраванае гэта СМІ ці не. На мой погляд, пасля гэтага, магчыма, супрацоўнікі міліцыі пачнуць хаця б глядзець, каго яны забіраюць і на каго складаюць пратаколы. Ну а я буду працаваць на ніве свабоды слова ў родным горадзе і надалей.