Акцыю «Люблю Беларусь» пераследуюць сілавікі
8 лютага магілёўскіх актывістаў "Маладога Фронту", якія мелі намер аздобіць горад нацыянальным сцягам, увесь дзень пераследавала машына АМАПу, паведамляе mfront.net.
Жлобін, бел-чырвона-белы сцяг Фота mfront.net
— АМАП увесь дзень за намі ездзіў, — кажа адзін з удзельнікаў марафону. — Здымалі нас на відэакамеру. Знаходзілі нас у любым выпадку: куды мы, туды і яны. Па ўсім бачна, што акцыя мае вялікі розглас і кіраўніцтва сілавых структураў прывяло карныя падраздзяленні ў баявую гатоўнасць.
— Мы хваляваліся за нашых хлопцаў, — кажа каардынатар марафону Яўген Васьковіч. — Вельмі доўга ад іх не было навінаў. Думалі, што ўсіх затрымалі. Але, як высветлілася позна ўвечары, адбыўся цэлы шпіёнскі баявік з пагоняй і здымкамі на поўнай хадзе. На жаль, марафон прыпыніўся на дзень. Аднак на шчасце, што ўсе цэлыя і на волі.
Пераследавалі хлопцаў на цывільных машынах. Адна з іх — маркі «Джылі», другі — «Газель», трэці — пікап. У машынах было поўна людзей. Сілавікі нават не хаваліся, назіранне вялі адкрыта.
Але нягледзячы на пераслед з боку сілавых структураў марафон «Люблю Беларусь» будзе працягвацца, абяцаюць маладафронтаўцы.
Нагадаем, што раней на цэнтральных плошчах некалькіх гарадоў Беларусі былі вывешаны бел-чырвона-белыя сцягі: у Бабруйску, Маладэчне, Жлобін