"Малады Фронт" распачаў бел-чырвона-белы марафон “Люблю Беларусь”

4 лютага "Малады Фронт" распачаў дзесяцідзённы марафон “Люблю Беларусь".



snimodgffjhmnb.jpg

Фота mfront.net

Мэта акцыі, адзначае "Малады Фронт"  — нагадаць беларусам пра спрадвечныя нацыянальныя сімвалы, пад якімі Беларусь дамаглася напрыканцы ХХ стагоддзя сваёй незалежнасці.

Распачаў жа акцыю Бабруйск, дзе ўвечары 4 лютага быў вывешаны нацыянальны сцяг насупраць цэнтральнай прахадной ААТ «Белшына», якая знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.

“Сэнс абранага месца ў тым, што прадпрыемства «Белшына» знаходзіцца на вуліцы Менскай”, — кажа адзін з лідэраў "Маладога Фронту"  Яўген Васьковіч. — “Да таго, яно знаходзіцца недалёка ад уезду ў горад з боку Менску. Гэта ажыўленая вуліца. І да таго — гадзіна была абрана такая, каб заспець сканчэнне працоўнага дня на прадпрыемстве. Сцяг правісеў на адным месцы паўтары гадзіны. Добры вынік, улічваючы прагу сілавікоў нішчыць усё нацыянальнае”.

Марафон “Люблю Беларусь” скончыцца 14 лютага ў Менску віншаваннямі ад моладзі вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў, што працуюць на ніве Беларушчыны.

Паводле mfront.net