Актрыса Аляксандра Борціч заклікала пісаць лісты палітвязням
Раней Борціч неаднаразова выказвалася ў падтрымку пратэстаў у Беларусі і нават выходзіла на адзіночны пікет да беларускай амбасады ў Маскве.
Вядомая беларуская актрыса Аляксандра Борціч, якая жыве і працуе ў Маскве, заклікала пісаць лісты палітвязням
«Мне прыйшоў адказ ад Ціханоўскага! Які я, па сваёй тупасці, убачыла моцна пазней. Але якое шчасце, гэтая нітачка, вы нават сабе не ўяўляеце! Пішыце лісты палітвязням, ім патрэбна нашае цяпло і нашая вера!» – напісала Борціч у Instagram.
На здымку бачна, што ў актрысы на вачах блішчаць слёзы.
Раней Борціч неаднаразова выказвалася ў падтрымку пратэстаў у Беларусі і нават выходзіла на адзіночны пікет да беларускай амбасады ў Маскве.