Алексіевіч: Думаю, кожны з вас ганарыцца сваім народам

Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, якую сёння выклікалі ў Следчы камітэт па справе Каардынацыйнай Рады, паведаміла, што яна скарысталася магчымасцю не сведчыць супраць сябе. 

118379775_309144626972883_8151794893153883532_n_logo.jpg


"Думаю, кожны з вас ганарыцца сваім народам. Яшчэ нядаўна гэтага не было, а сёння, калі мы бачым тысячныя рухі людзей, іх твары (вы б бачылі цудоўныя развароты ў заходніх СМІ!), з'явіўся брэнд Беларусі. Ім падабаецца, што ніводзін газон не памяты, ніводная вітрына не пабітая, мы прапануем новы спосаб, мірны спосаб барацьбы. Тое, чаго патрабуе сённяшні час — час, калі чалавечае жыццё вартае і чалавек шануе сваё жыццё. І тое, што мы бачылі ў першыя тры дні супрацьстаяння, калі з людзей рабілі мяса, — гэта ўжо мінулае стагоддзе", — сказала Святлана Алексіевіч Радыё Свабода.

Фота Алены Ляшкевіч