Аляксей Малашэнка: «Парыжская серыя» нападаў — не апошняя
Эксперт Маскоўскага Карнэгі Цэнтра ў блогу на "Эхо Москвы" падзяліўся сваімі развагамі наконт тэрактаў у Парыжы і сфармуляваў свае развагі ў якасці сямі пытанняў.
Аляксей Малашэнка. Фота slon.ru
Пасля ўчорашняга тэракту застаюцца ўсё тыя ж «вечныя» для нашага часу пытанні.
«Парыжская серыя» нападаў відавочна не апошняя. Адсюль пытанне першае: што далей — хто, дзе, калі? Адказу няма, можна толькі гадаць.
Пытанне другое: хто гэта зрабіў? — Ісламская дзяржава? Уваскрослая "Аль-Каіда"? Сірыйская апазіцыя? Ці нейкая «самадзейная» група», створаная ad hoc. Зрабілі і разбегліся. Хутчэй за ўсё, нейкую інфармацыю на гэты конт мы атрымаем. Але ці будзе яна абсалютна дакладная?
Трэцяе пытанне — навошта? Хутчэй за ўсё, гэта — помста, жаданне запалохаць. (У такім кантэксце тэракт у рэдакцыі «Шарль Эбдо» ўяўляецца свайго роду рэпетыцыяй учорашняга кашмару.) Тыя, хто страляў у гледачоў, у холе крычалі: «Гэта вам за Сірыю». Аднак вайну ў Сірыі гэтым не спыніць. Вось як цяпер яе цяпер працягваць.
Чацвёртае — як палепшыць меры бяспекі? Колькі іх ні ўдасканальвай, мы па вялікім рахунку застаемся безабароннымі. Гэта ўжо не пытанне. Гэта — канстатацыя сумнага факту.
Пятае — як павінна паводзіць сябе еўрапейскае грамадства? Тут ад людзей спатрэбіцца вытрымка. Гэта вельмі нялёгка, злосць, непрыязнасць да мусульманаў, ісламафобія падскочаць, як тэмпература пасля раненні.