Гарбачоў: сілавыя меры магчымыя, калі з тэрарызмам нельга змагацца палітычна
Тэрарызм нельга выкарыстоўваць для вырашэння праблем, і калі пагрозу тэрарызму не атрымліваецца ліквідаваць палітычнымі метадамі, то магчыма прымяненне сілавых мер, заявіў першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, перадае www.gazeta.ru
Гледачы пасля тэрарыстычнай атакі на стадыёне «Стад дэ Франс». Фота AP
«Ніяк апраўдаць тэрарызм нельга, тэрарызм — не рашэнне праблем, гэта павінны ведаць. І калі палітычна не атрымалася штосьці, дык трэба ісці на тое, каб спыніць, ужыўшы сілу», — сказаў Гарбачоў.
Паводле яго слоў, меры сілавога характару — гэта крайнія меры.
«Самае галоўнае — трэба не дапускаць таго, каб разрасталіся нейкія рэчы, якія спараджаюць вось гэта», — адзначыў ён, каментуючы атакі тэрарыстаў у некалькіх раёнах Парыжа.
Паводле афіцыйных дадзеных, у Парыжы ў выніку серыі тэрактаў загінулі каля 150 чалавек. Паліцыя Парыжа мае дадзеныя пра восем загінуўшых тэрарыстаў. Сем з іх выкарысталі паясы смяротнікаў.