У сувязі з тэрактамі ў Парыжы Літва ўзмацніла кантроль на мяжы

Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляе пра ўзмацненне кантролю ў пунктах пропуску з боку Літвы з-за тэрактаў у Парыжы і рэкамендуе грамадзянам краіны па магчымасці ўстрымацца ад паездак. 



1_263x200.jpg

Фота з сайта www.racyja.com

«Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы праінфармавала Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь аб увядзенні узмоцненых мер забеспячэння бяспекі ў пунктах пропуску праз мяжу», — гаворыцца на афіцыйным сайце ДПК.

Памежнікі папярэджваюць, што ў сувязі з правядзеннем дбайных наглядных мерапрыемстваў час перасячэння мяжы можа павялічыцца.

«Рэкамендуем ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху або зусім ўстрымацца ад паездак на гэтым напрамку», — гаворыцца ў паведамленні. У камітэце звярнулі ўвагу на тое, што такое ж развіццё падзей магчыма і на іншых кірунках.

www.racyja.com