Алесь Бяляцкі на волі
Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйску. Як паведаміла Наталля Пінкук НЧ, электрычка прыбывае ў Мінск а 15 гадзіне на Інстытут Культуры.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году, нагадвае www.svaboda.org. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.
Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.
Краіны Еўрасаюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў
Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.