Амаль 230 чалавек паспрабавалі трапіць у Еўразвяз праз Беларусь пад відам заўзятараў
Аднак футбольны "пашпарт заўзятара" не дае такой магчымасці.
Як піша TUT.BY са спасылкай на старшыню Дзяржпагранкамітэта Анатолія Лапо, некаторыя грамадзяне Марока, Алжыра, Туніса і Сенегала, карыстаючыся "пашпартам заўзятара" спрабавалі трапіць з Беларусі ў Еўразвяз, спадзяючыся на спрошчаную візавую сістэму. Дадзены дакумант не дае ніякіх прэферэнцыі пры перасячэнні мяжы Еўразвязу для жыхароў трэціх краін, аднак амаль 230 чалавек вырашылі ўсе ж паспрабаваць — і былі спыненыя беларускімі пагранічнікамі.
Чэмпіянат свету па футболе пачаўся ў Расіі 13 чэрвеня і сканчаецца сёння, 15 ліпеня.