У Хельсінкі праходзяць пратэсты перад візітам Трампа і Пуціна

Аднадзённы саміт ЗША—Расія выклікае неадназначную палеміку ў Еўропе.



Фота PAP/EPA/JORGE SILVA / POOL

Фота PAP/EPA/JORGE SILVA / POOL

Прэзідэнт ЗША сёння вечарам прыляціць у Фінляндыю. У панядзелак у Хельсінкі запланаваная сустрэча Дональда Трампа з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Заўтра раніцай амерыканскі прэзідэнт распачне дзень ад ранішняй сустрэчы з гаспадаром саміту, прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійнісьцё.

Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна павінна распачацца апоўдні. Яе дакладны выгляд пакуль невядомы. Тры гадзіны пасля запланаваная прэс-канферэнцыя абодвух прэзідэнтаў, а пасля яе сустрэча Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Фінляндыі.

Саміт у Фінляндыі будзе першай даўжэйшай сустрэчай Трампа і Пуціна. Амерыканскі прэзідэнт сустрэнецца з расійскім праз некалькі дзён пасля таго, як амерыканская пракуратура абвінаваціла 12 афіцэраў расійскай выведкі ва ўмяшальніцтве ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары.

Адначасова з візітам прэзідэнтаў ЗША і Расіі ў Хельсінкі праходзяць пратэсты. Улады Фінляндыі па прычыне бяспекі вярнулі ў пятніцу кантроль на межах.