Twitter прыпыніў акаўнты, абвінавачаныя ва ўмяшальніцтве ў расійскія выбары
Сетка заявіла, што прыпыніла запісы @DCLeaks_ і @ Guccifer_2, якія
13 ліпеня былі названыя ў абвінаваўчым заключэнні Міністэрства юстыцыі
ЗША. Спецыяльны пракурор Робэрт Мюлер абвінаваціў Расею ва ўмяшаньні ў
прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. — паведамляе Радыё Свабода.
Раней ЗША абвінавацілі 12 расійскіх афіцэраў выведкі ў тым, што яны ўдзельнічалі ва ўзломе электроннай пошты Дэмакратычнай партыі ЗША і ва ўцечцы выкрадзеных лістоў ды іншай інфармацыі падчас пазалеташняй прэзыдэнцкай кампаніі.
12 расійскіх выведнікаў абвінавацілі ва ўмяшанні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Рэакцыі
Згодна з дакумэнтам, афіцэры ў сваім афіцыйным статусе рабілі спробы ўзламаць кампутарныя сеткі Дэмакратычнга камітэту Кангрэсу, Нацыянальнага Дэмакратычнага камітэту і штабу прэзыдэнцкай кампаніі Гілары Клінтан.
Міністэрства юстыцыі заявіла, што афіцэры распаўсюджвалі інфармацыю ў інтэрнэце пад імёнамі DCLeaks і Guccifer 2.0. Афіцэраў расейскай выведкі абвінавацілі ў рэгістрацыі сайту DCLeaks і адкрыцці стужкі ў Twitter, дзе гаварылася, што згаданыя асобы з'яўляюцца «амэрыканскімі актывістамі».
Прэсавы сакратар Twitter паведаміў, што ўліковыя запісы былі прыпыненыя за падключэньне да сеткі рахункаў, раней прыпыненых праз парушэньне правілаў кампаніі.
Крэмль адмаўляе, што ўмешваўся ў выбары ў ЗША.