Амбасада Францыі ў бліжэйшыя тыдні адновіць выдачу віз

Паступовае аднаўленне выдачы Францыяй віз плануецца ў бліжэйшыя тыдні, з 7 чэрвеня з’явіцца магчымасць падаць запыт у амбасаду Францыі ў Беларусі для аднаўлення шматразовай кароткатэрміновай шэнгенскай візы, выдадзенай Францыяй і мінулай падчас пандэміі COVID-19.

trees_light_paris_france_art_architecture_night_digital_1058381.jpg


Магчымасць запытаць візу для іншых заяўнікоў з’явіцца пазней. Аднак выдача віз не гарантуе неадкладную магчымасць уезду на нацыянальную тэрыторыю Францыі. Гэты момант па-ранейшаму вызначаецца эпідэміялагічнымі і медыцынскімі абмежаваннямі, якія дзейнічаюць на межах, піша «Смартпрэс» са спасылкай на сайт амбасады.

«Гэтае паступовае аднаўленне не азначае на сённяшні дзень, што ўмовы і санітарныя патрабаванні для ўезду на нацыянальную тэрыторыю Францыі былі змененыя для Беларусі», — адзначылі ў пасольстве.

Каб падаць заяву, трэба падаць кароткатэрміновую шэнгенскую візу шматразовага ўезду тэрмінам ад 1 года да 5 гадоў, выдадзеную Францыяй і скончаную ў 2020 або 2021 гадах. Тэрмін дзеяння візы павінен быць скончаны на дзень падачы заявы.

Акрамя таго, заяўнік павінен падаць усе патрэбныя дакументы для наступнай запланаванай паездкі ў Францыю, названыя на сайце France-visas.gouv.fr, у залежнасці ад мэты знаходжання, якое мае адбыцца .

Пры падачы заяў на візу будзе надавацца асаблівая ўвага санітарным нормам.

Нагадаем, з 31 траўня візавыя цэнтры Літвы аднавілі прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх віз тыпу C.