Амбасада ЗША ў Беларусі прыпыніла запіс на выдачу віз

Амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў, калі яны не з’яўляюцца экстранымі, паведамляе «Свабода».

a6cd0377_8f0f_44df_81d0_300384af6653_w1023_r1_s.webp

Пра гэта амбасада напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Да далейшага апавяшчэння амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў у выпадках, якія не з’яўляюцца экстранымі.

«Калі ў вас ужо ёсць запіс на прыём па візу, вы можаце па ім звярнуцца ў найбліжэйшы час. Калі ласка, прыходзьце своечасова з адпаведнымі дакументамі. Паслугі для грамадзян ЗША будуць аказвацца і далей»,— паведаміла амбасада ЗША. Прычыны не называюцца.

Раней амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр заявіла, што прадстаўнікам амбасады адмовілі ў доступе да Юрася Зянковіча, у якога, акрамя беларускага, ёсць і амерыканскае грамадзянства.

Сама Джулі Фішэр дагэтуль не можа трапіць у Беларусь, паколькі беларускія ўлады ёй не даюць візы.