Да Юрася Зянковіча, якога называюць «амерыканскім агентам», не пускаюць консула ЗША

Амбасадар ЗША ў Беларусі заявіла, што прадстаўнікам амбасады адмоўлена ў доступе да Юрася Зянковіча, у якога акрамя беларускага ёсць і амерыканскае грамадзянства, паведамляе TUT.BY.

Юрась Зянковіч. Фота з сацсетак

Юрась Зянковіч. Фота з сацсетак

Зянковіча абвінавачваюць у спробе арганізаваць «ваенны пераварот». Джулі Фішэр у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь» назвала сітуацыю «іранічнай», бо беларускія ўлады сцвярджаюць, што арыштавалі яго як амерыканскага агента. Утрымліваецца Зянковіч у так званай «амерыканцы» — СІЗА КДБ.

— Наш абавязак і наша адказнасць — падтрымліваць сваіх грамадзян, арыштаваных у Беларусі. Гэта тое, да чаго мы ставімся вельмі сур'ёзна. Адзіная прычына, па якой нам давялося згушчаць сваю прысутнасць у якой-небудзь краіне, — падтрымка амерыканскіх грамадзян, — падкрэсліла Джулі Фішэр. — Што іранічна, калі дазволіце так сказаць, у Беларусі не прызнаюць падвойнага грамадзянства, таму нам адмоўлена ў доступе да Зянковіча, хоць улады сцвярджаюць, што яго арыштавалі як нейкага амерыканскага агента. І гэта велізарная праблема для нас, але мы працягваем працаваць па гэтым пытанні, неаднаразова звярталіся (з запытам аб доступе да абвінавачанага. — Заўв. рэд.) і будзем працягваць гэта рабіць.

Нагадаем, у кастрычніку 2020 года з СІЗА КДБ быў вызвалены палітолаг Віталь Шкляраў, які праходзіў абвінавачаным па «справе Ціханоўскага». Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абмяркоўваў пытанне вызвалення Шклярава з Лукашэнкам. У Шклярава, як і ў Зянковіча, ёсць амерыканскае і беларускае грамадзянства.