Амбасадар Швейцарыі наведаў Наталлю Хершэ ў турме

Амбасадар Швейцарыі Клод Альтэрмат наведаў палітзняволеную Наталлю Хершэ ў магілёўскай турме, перадае «Радыё Свабода».

0737d3ee_6c59_47f4_ab93_b8027354aa03_w1597_n_r1_st.jpg

Пра гэта стала вядома брату Наталлі Генадзю Касьяну.
Беларуска, грамадзянка Швейцарыі, палітзняволеная Наталля Хершэ адбывае пакаранне ў магілёўскай турме № 4 з 27 верасня. Туды яе перавялі па рашэнні суда з гомельскай жаночай калоніі.
Цяпер цягам года Наталля мае права на адно кароткатэрміновае спатканне, можа атрымаць адну бандэроль альбо адзін дробны пакет. Грашовыя пераводы і лісты затое Наталлі можна слаць «без абмежавання».