Амерыканскі юрыст, асуджаны за «спробу дзяржперавароту», абскардзіў прысуд
Юрась Зянковіч, якога асудзілі за «спробу дзяржперавароту» да 11 гадоў зняволення, абскардзіў прысуд. Раней прысуд таксама абскардзілі Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута
![Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Sputnik Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Sputnik](/img/v1/images/1065433444_0_256_2730_1792_1920x0_80_0_0_302c6c8ad76849945c6368327a6dd782jpg_h35zn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Sputnik
Папярэднюю скаргу на прысуд падаў ягоны адвакат, паведамляе «Еўр*радыё». «Асноўная будзе пададзеная пасля азнаямлення з пратаколам судовага пасяджэння», — сказаў адвакат Зянковіча Рыгор Жукаў.
Раней прысуд абскардзілі Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута. Іншыя два фігуранты справы — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абскарджваць прысуд не плануюць. Зянковіч атрымаў найбольшы тэрмін, хаця ён адзіны, хто пайшоў на дамову са следствам.
![Абвінавачаныя ў «змове» выступілі з апошнім словам у судзе «Так ці была змова? Калі я ў яе верыў, значыць яна існавала». Абвінавачаныя выступілі з апошнім словам](/img/v1/images/sprava_ab_zmove.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Як пісаў НЧ, 5 верасня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуды па так званай справе аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Нагадаем, за «спробу дзяржперавароту» юрыст Юрась Зянковіч (які мае беларускае і амерыканскае грамадзянства) быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім асудзілі палітолага і літаратуразнаўцу Аляксандр Фядуту і палітыка, кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва — на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны.
Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук былі асуджаныя на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму — за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», хоць пракурор прасіў для іх па 3 гады..
![Аляксандр Фядута: поўны тэкст апошняга слова «За Лукашэнку было 15%». Фядута ў апошнім слове распавёў, якімі белымі ніткамі шылася «справа змоўшчыкаў»](/img/v1/images/n8zqthorzbdq264jaqrj_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)