Анархісты Брэста: Тарыфы — узаконенае рабаванне!

Брэсцкія анархісты зладзілі некалькі акцый супраць павышэння цэнаў на тарыфы ЖКГ.

tarif_brest_.jpg

Анархісты раздавалі ўлёткі на цэнтральнай вуліцы Брэста, павесілі ў людным месцы банер, а таксама зрабілі тэматычныя трафарэты па горадзе, а на чыгуначных шляхах — графіці.
Анархісты заклікалі людзей змагацца з падаражаннем камуналкі вельмі своеасаблівым чынам.
“Замест павышэнне заробкаў і сацыяльных выплат дзяржава вырашыла ўдарыць па працоўных новымі выдаткамі — цяпер за камунальны плацяжы. У цэлым, камуналка падаражэе на 20% да канца года, у той час, калі многія беларусы не могуць знайсці працу, а тыя хто працуюць, робяць гэта за вельмі невялікія грошы. Напрыклад, тарыф за каналізацыю падвысіцца амаль на 150%, вываз смецця — на 19%. Мы не павінны з гэтым мірыцца! Мы заклікаем людзей арганізоўвацца з суседзямі і байкатаваць аплату ЖКГ. Калі не плаціць будзе адзін чалавек — то ўлады змогуць спагнаць з яго запазычанасць праз суд, але калі не плаціць будзе ўвесь дом — то ўладам давядзецца ісці і дамаўляцца з жыхарамі. Адстойвайце свае правы, распаўсюджвайце інфармацыю пра падвышэнне тарыфаў і далучайцеся да анархістаў! Тарыфы — узаконенае рабаванне!” — заклікаюць людзей анархісты.

tarif_brest.jpg


Зрэшты, шмат хто з беларусаў не плаціць або не мае магчымасці сплачваць камуналку зусім не з-за прыхільнасці да анархізму.