«Займальная філатэлія», альбо Як праз паштовыя маркі правозяць... наркотыкі

У Брэсце 16-гадовы падлетак замовіў сабе наркотыкі поштай — яны прыйшлі да адрасата ў выглядзе марак, прамочаных ЛСД.

Фота mnogomarok.ru

Фота mnogomarok.ru

Кантрабанду выявілі супрацоўнікі мытні “Мінск-2” падчас праверкі міжнароднага паштовага адпраўлення, якое ішло з Нідэрландаў у Брэст.
Як высветлілася, падлетак набыў наркотыкі праз інтэрнэт і прыйшоў забіраць пасылку ў кампаніі сябра. У капэрце паміж некалькімі паштоўкамі былі схаваныя 10 марак, якія насамрэч былі дозамі ЛСД.
Па факце незаконнага перамяшчэння наркатычных рэчываў праз мяжу распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.
Еўрарадыё