Андрэя Шарэнду асудзілі завочна

Сям’ю актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя і Паліны Шарэндаў у спакоі ўлады не пакідаюць.

szarenda_palina.jpg


Са старога адраса, дзе яны  жылі  два гады таму, перадалі позву з Менскага суда для Андрэя Шарэнды за ўдзел у Першамаі ў Менску. З позвы даведаліся, што суд ужо адбыўся. Паліна лічыць гэта збоем сталічнай сістэмы, бо берасцейскія праваахоўныя структуры новы адрас добра ведаюць і падчас вясновых пратэстаў дом сцераглі, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:
– Канешне, гэта дзіўна, гледзячы на тое, як у іх усё па-сучаснаму абсталявана. Ёсць у іх старая база, якой яны карыстаюцца. Не было  ў іх прычын абнаўляць яе. Не было такой актыўнасці грамадзян. Вось зараз з’явілася нагода.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, ім да гэтага часу невядома, якое пакаранне Андрэю прызначана гэтым разам.
racyja.com