У Гродна судзілі Паўла Мажэйку

Агучаны прысуд па справе вядомага гродзенца — Паўла Мажэйкі. Яго абвінавацілі ў працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

Фота baj.by

Фота baj.by

Працэс адбываўся ў Ленінскім раённым судзе, справу разглядала суддзя Алена Пятрова. Прысуд — 23 базавыя велічыні штрафу, а гэта 529 беларускіх рублёў.

Паўла Мажэйку абвінавачваюць у працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

Гісторыя сягае 25-га сакавіка, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гародні праводзіў каментаванне. Адной з падстаў яго абвінавачвання з’яўляецца тое, што суддзя Алена Пятрова лічыць, нібы Павел Мажэйка нібыта вырабляў інфармацыю. З гэтым ён не пагаджаецца: кажа, што толькі рабіў каментары. Сапраўды, гэта было чуваць, што ён там кажа некаторыя словы. Яго таксама абурае ў судовым працэсе, што фотаздымкі, якія ён размясціў у Твітэры, што пазней з’явіліся на канале “Белсат”, сталі падставай абвінавачвання яго ў тым, што ён нібыта рабіў іх спецыяльна для канала, — распавёў падчас судовага паседжання карэспандэнт “Радыё Рацыя” Якуб Сушчынскі.

Паводле www.racyja.com