Андрэя Бандарэнку затрымалі на трое сутак
Адміністрацыйная справа ў дачыненні да дырэктара прыватнага культурна-асветніцкай установы «Платформы інавэйшн» Андрэя Бандарэнка вернута ва УУС Маскоўскага раёна Мінска для ліквідацыі недахопаў. Такое рашэнне прыняў 14 лістапада суд Маскоўскага раёна.

Суддзя Яўген Хаткевіч заявіў, што пратакол не можа быць складзены асобай, якая зацікаўлена ў раскрыцці справы.
Як паведаміў БелаПАН Бандарэнка, цяпер ён знаходзіцца ў будынку суда Маскоўскага раёна. Яму заявілі, што ён затрыманы на 72 гадзіны і што ў дачыненні да яго павінен быць складзены новы пратакол
аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Андрэй Бандарэнка абвінавачваўся па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства). Гаворка ідзе пра падзеі 14 верасня, калі ў Мінску былі затрыманыя 18 чалавек. Яны збіраліся правесці хвіліну маўчання каля следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе пры
нявысветленых абставінах памёр 21- гадовы мінчук Ігар Пцічкін.
Акцыя была прымеркавана да 40-га дня з яго смерці, аднак так і не адбылася. Пяць чалавек былі затрыманыя ў раёне Нямігі, астатніх затрымалі каля СІЗА № 1. Частку людзей даставілі ў Маскоўскі
РУУС і пасля складання адміністрацыйных пратаколаў адпусцілі без позваў у суд. Частка затрыманых 16 верасня паўсталі перад судом Цэнтральнага раёна, іх прызналі вінаватымі ў правядзенні
несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафамі.
belapan.by