Анджэя Пачобута перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Палітвязня журналіста Анджэя Пачобута перавялі з СІЗА ў Жодзіна ў мінскае СІЗА на Валадарскага, паведаміла жонка палітвязня.


Журналіста, чальца Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года па крымінальнай справе па арт. 130 КК аб распальванні нянавісці. Разам з ім былі затрыманыя Ірына Бернацкая, Марыя Цішкоўская, Ганна Панішава і Анжаліка Борыс, нагадвае «Радыё Рацыя».

У выніку дзеянняў польскіх дыпламатычных і консульскіх службаў Бярнацкую, Цішкоўскую і Панішаву адпусцілі і вывезлі ў Польшчу. У канцы сакавіка 2022 года пад хатні арышт перавялі Анжаліку Борыс, абвінавачванні з яе не знялі.

Усяго па стане на 3 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1166 чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: