АПБ выпусціла птушак у Тэлеграм

Налепкі з 16 рознымі птушкамі Беларусі для Тэлеграма АПБ выпусціла да Сусветнага дня пералётных птушак.

telegram_sticker_pack_800.jpg


Зязюля, белы бусел, чорны свіргуль, вясковая ластаўка, зімародак і іншыя птушкі дазволяць хутка і ярка перадаць суразмоўцу розныя эмоцыі і мэсэджы. Над стыкерпакам працавалі ілюстратарка Nollaig Lou і крэатар Уладзімір Варава.
Частку птушак, прадстаўленых сярод налепак, мы можам бачыць цэлы год, а большасць сустракаем з доўгага падарожжа ўвесну.

telegram_sticker_pack_1_800.jpg


Сямён Левы, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях:
“Зязюля, напрыклад, зімуе ў Анголе і Замбіі, белы бусел на зімоўку далятае да Паўднёвай Афрыкі, чорны свіргуль зімуе ў Конга і Габоне, а вясковыя ластаўкі бавяць зіму ў многіх краінах Афрыкі на поўдні ад экватару".
На зімоўцы і падчас пералёту птушак чакае шмат небяспек: іх забіваюць людзі, ловяць драпежнікі, яны не могуць знайсці спакойнае месца, каб адпачыць і падсілкавацца. Яшчэ адна важная праблема, на якую звяртаюць увагу прыродаахоўнікі, — пластыкавае смецце, якое літаральна забівае многіх птушак.

plakat_fb_migratory800.jpg


Спампаваць стыкерпак Ptushki можна тут, а ў тэлеграм-чаце “Ціў-ціў” можна ў нязмушанай абстаноўцы пагутарыць з іншымі аматарамі птушак.
ptushki.org