Апошняя спроба? Больш за 130 мігрантаў спрабавалі ноччу перайсці беларуска-польскую мяжу
Польскія памежнікі за 21 сакавіка зарэгістравалі 134 спробы парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, паведамляе Памежная ахова. Гэта новы рэкорд у 2022 годзе.
Больш за ўсё замежнікаў было затрымана на ўчастку заставы ў
Нараўцы. Там памежнікам і выратавальнікам давялося выцягваць людзей з балот.
Усяго выратавана 16 грамадзян Ірака.
Сёння Дзяржпамежкамітэт Беларусі паведаміў, што пункт размяшчэння мігрантаў у ТЛЦ у Брузгах спыніў сваю працу. Паводле інфармацыі беларускага боку 98 мігрантаў вылецелі ў Ірак, астатнія былі расселеныя ў гасцініцах і санаторыях для чакання наступных вывазных рэйсаў.
Паводле reform.news.