Мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах

Мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Пункт размяшчэння ў ТЛЦ спыніў працу.

12314d70_ab9a_4e5e_a143_43d8e759cab6.jpeg

«Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры, пакінулі яго», — гаворыцца ў паведамленні памежнікаў.

Паводле іх інфармацыі, сёння ноччу 98 чалавек вылецелі з Мінска ў Эрбіль эвакуацыйным рэйсам у 2:55. Вяртанне было арганізавана пры ўдзеле Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Астатнія мігранты, якія знаходзіліся ў ТЛЦ, расселены ў гасцініцах і санаторыях у чаканні наступных вывазных рэйсаў. Паведамляецца, што гэта зроблена па іх просьбе.

«Рашэнне бежанцаў вярнуцца ў свае краіны шмат у чым прадыктавана усведамленнем бессэнсоўнасці чакання і безуважнасці краін ЕС у вырашэнні іх праблем», — сцвярджаюць у ДПК.

На выходных у эфіры Беларускага тэлебачання кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сцвярджаў, што ў ТЛЦ заставаліся 409 мігрантаў. Трэба адзначыць, што ў апошнія два тыдні польскія памежнікі паведамляюць аб павелічэнні спробаў парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. У асобныя дні фіксавалася больш за 80 такіх спробаў.

Паводле reform.news.