Apple, Facebook і Google запатрабавалі абмежаваць сілавікам доступ да дадзеных карыстальнікаў

Прадстаўнікі найбуйнейшых амерыканскіх IT-кампаній папрасілі ў Вярхоўным судзе ЗША абмежаваць доступ да інфармацыі, якая дапамагае шукаць карыстальнікаў з дапамогай мабільнага тэлефона, паведамляе The Verge.

orig_34919665155381caa651b_1492779261.jpg

Абмежаваць доступ да такой інфармацыі прапануюць праваахоўным органам, удакладняе выданне. Пад зваротам падпісаліся кампаніі Apple, Facebook, Google, Airbnb, Dropbox і яшчэ дзевяць кампаній.
«Суд павінен удасканаліць прымяненне некаторых палажэнняў чацвёртай папраўкі, каб гарантаваць ўзаемадзеянне закона з інтэрнэт-тэхналогіямі і з чаканнямі людзей у дачыненні да прыватнасці іх лічбавых дадзеных», — гаворыцца ў звароце.
Кампаніі настойваюць, што неабходна разабрацца, ці могуць сілавікі без судовага ордэра атрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне карыстальніка праз яго мабільны тэлефон.
Паводле novayagazeta.ru