Аранжавы ўзровень небяспекі. 2 студзеня ў Беларусі чакаюцца моцны вецер і галалёдзіца

Ноччу месцамі па ўсходзе — кароткачасовы снег, слабая завіруха. Днём на большай частцы тэрыторыі снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман.

unnamed_292.jpg

На дарогах галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу тэмпература складзе ад -1 па паўднёвым захадзе да -13 па паўночным усходзе, пры праясненнях  -14...  -17.

Днём будзе ад -6 па ўсходзе да +5 па захадзе. У Мінску ўначы да -6, удзень да -3.


Паводле «Нашай Нівы».