Арцыбіскуп Кандрусевіч пра Беларусь: Пасля заходу сонца настае яго ўсход

2 красавіка, у Вялікую пятніцу, каталіцкі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у магілёўскай катэдры ўзначаліў набажэнства, якому папярэднічаў Крыжовы шлях на пляцы перад касцёлам.

2021_04_02_kryzhovy_shlyakh.jpg

У сваёй прамове ён адзначыў, што «ў змаганні з залежнасцямі, крызісамі і іншымі паталогіямі для хрысціяніна крыж з’яўляецца месцам, дзе ён можа адшукаць свабоду», перадае Catholic.by.
«Сёння наша Бацькаўшчына нясе крыж грамадска-палітычнага крызісу і перажывае сваю Вялікую пятніцу.Вядома, што пасля заходу сонца настае яго ўсход. Вось і пасля трагедыі на Галгофе таксама настала велікоднае світанне. Таму не будзем баяцца несці крыж нашага асабістага і грамадскага жыцця. Лацінская прымаўка кажа: Зямля круціцца, а крыж застаецца. А ў ім – збаўленне і перамога над грахом і злом», – заключыў арцыбіскуп Кандрусевіч.
У сакавіку Тадэвуш Кандрусевіч быў прызнаны адным з пераможцаў прэміі «Global Belarusian Solidarity Award» ад Цэнтру беларускай салідарнасці.
belsat.eu