Арменія бунтуе, а расійскае тэлебачанне маўчыць

«Арменія (адзін з нешматлікіх саюзнікаў Расіі) бунтуе і патрабуе выдачы расійскага салдата Валерыя Пермякова, якога падазраюць у расстрэле сям'і з шасці чалавек. У краіне беспарадкі, натоўп зрывае і топча сцяг РФ, у сутыкненнях у дыпмісіі ёсць параненыя. Што пра гэта паведамляе ў эфіры расійскае тэлебачанне?» — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку намеснік галоўнага рэдактара расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Уладзімір Варфаламееў.



echo.jpg

«Правільна, амаль нічога. З панядзелка, калі здарылася трагедыя, усе разам узятыя федэральныя дзяржканалы, па дадзеных Медыялогіі, коратка згадалі гэтыя падзеі 4 разы (3 — НТВ, 1 — "Расія"). І гэта было ў самыя першыя дні, а ўчора і сёння, калі ў Арменіі стала зусім горача, тэма з выпускаў знікла зусім», — піша Варфаламееў (на фота злева).

«І сапраўды, пра што тут распавядаць? Гэта ж руціна, калі расійскі вайсковец забівае адразу некалькіх чалавек, у тым ліку двухгадовага дзіцяці?» — іранізуе журналіст.

Рэдактар рускай службы навін на Blognews.am Лілія Дабравольская ў артыкуле «Забойства ў Гюмры: чаму армяне абураюцца расійскаму неакаланіялізму» піша, у прыватнасці, пра тое, што «расійскія СМІ не тое каб зусім маўчаць, але і не афішуюць трагедыю ў Гюмры».

«Галоўныя ток-шоў краіны, дзе прывыклі абмяркоўваць нявыдуманыя гісторыі, па якіх-небудзь прычынах лічаць, што тут казаць няма пра што, — піша журналіст. — Першы канал перадае навіны аб прычынах няштатнай сітуацыі ў амерыканскім сегменце МКС, пра чарговае надзвычайнае здарэнне са стральбой на вуліцах ЗША (гэтая навіна грэе душу шмат каго з расейцаў), пра новы шпіёнскі скандал у Германіі і ні аднаго слова аб жахлівым злачынстве, учыненым расійскім вайскоўцам. Пакуль толькі некаторыя электронныя СМІ змясцілі пару абзацаў у хроніку дзесьці паміж навінамі пра юбілей Максіма Дунаеўскага і пра абрад адпявання спявачкі Абразцовай ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля».

12 студзені расійскі салдат тэрміновай службы Валерый Пермякоў, самавольна пакінуўшы частку ў Гюмры, расстраляў з аўтамата сям'ю Авецісян. Загінулі шэсць чалавек, за жыццё шасцімесячнага немаўляці зараз змагаюцца армянскія лекары. Жыхары Гюмры настойваюць на перадачы Пермякова армянскаму правасуддзя, а таксама патрабуюць следчых дзеянняў і суда на тэрыторыі Арменіі. Пакуль жа Пермякоў знаходзіцца на тэрыторыі расійскай ваеннай базы, дыслакаванай у Гюмры.

baj.by, паводле EaP Media Freedom Watch