Аршанскі праваабаронца Ігар Казмерчак выйшаў з ІЧУ на волю
8 ліпеня ў яго адбыўся ператрус.

Аршанскі праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак выйшаў з ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы. Сам Ігар пад падпіскай аб неразгалошванні.
Нагадаем, раніцай 8 ліпеня ў яго адбыўся ператрус, затым яго павезлі на допыт. Казмерчак быў затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе (арт. 341 КК РБ) за «псаванне гарадскіх збудаванняў надпісамі палітычнага зместу».